Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2018, 17:50

Беларусь і Украіна абмяркоўваюць сумеснае выкарыстанне трансгранічных вод

25 верасня, Кіеў /БЕЛТА - Укрінфарм/. У Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці Украіны з 24 па 27 верасня праходзіць чарговая нарада ўпаўнаважаных урадаў Украіны і Беларусі па выкананні пагаднення аб сумесным выкарыстанні і ахове трансгранічных вод. Аб гэтым паведамляе Херсонскае абласное ўпраўленне водных рэсурсаў.

"Супрацоўніцтва накіравана, перш за ўсё, на забеспячэнне ўстойлівага кіравання сумесным трансгранічным рачным басейнам Дняпра, які адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці Херсонскай вобласці і з'яўляецца галоўнай крыніцай забеспячэння патрэбнасцей у вадзе насельніцтва і галін эканомікі рэгіёна", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі Херсонскага ўпраўлення аблводрэсурсаў, у рамках сустрэчы беларуская дэлегацыя наведае водагаспадарчыя аб'екты Херсонскай вобласці і Кахоўскую гідраэлектрастанцыю.

Як адзначаюць у ведамстве, правядзенне такога мерапрыемства менавіта на тэрыторыі Херсонскай вобласці будзе садзейнічаць умацаванню як міждзяржаўнага, так і рэгіянальнага супрацоўніцтва па пытаннях кіравання воднымі рэсурсамі галоўнай воднай артэрыі краіны - Дняпра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі