Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2018, 17:38

Беларусь і Польшча плануюць супрацоўнічаць у сферы аховы трансгранічных вод

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча плануюць заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных вод, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Алена Меляшкова.

Дэлегацыя Мінпрыроды Беларусі на чале з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Хмелем прыняла ўдзел у пасяджэнні беларуска-польскай рабочай групы па водных рэсурсах у Варшаве. У час пасяджэння бакі абмеркавалі праект пагаднення паміж урадамі Польшчы і Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных вод і ўзгаднілі тэкст дакумента.

На пасяджэнні разглядаліся таксама такія пытанні, як інстытуцыянальная рэформа Міністэрства воднай гаспадаркі і сістэмы кіравання воднымі рэсурсамі ў Польшы і распрацоўка польскім бокам планаў рызык паводак і планаў процідзеяння засухам.

Акрамя таго, Андрэй Хмель правёў двухбаковыя сустрэчы з намеснікам міністра марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходства Польшчы, а таксама кіраўніцтвам Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў Польшчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі