Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2016, 13:04

Беларусь і Кітай плануюць стварыць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій

29 ліпеня, Мінск /Надзея Буката - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай плануюць стварыць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій у галіне індустрыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

"Пагадненне аб стварэнні беларуска-кітайскага цэнтра развіцця інавацыйных тэхналогій у галіне індустрыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў бакі плануюць падпісаць 4-5 жніўня ў Мінску, дзе будзе праходзіць беларуска-кітайскі форум па камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці. У час форуму таксама запланавана падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве Беларусі і Кітая ў галіне прамысловага, фінансавага і даследчага ўзаемадзеяння і аб супрацоўніцтве Беларускага інавацыйнага фонду і кітайскіх венчурных кампаній па развіцці рынку прамых і венчурных інвестыцый", - расказалі ў прэс-службе.

У ДКНТ адзначылі, што праграмай форуму прадугледжваецца прэзентацыя інавацыйнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу Беларусі, у тым ліку перспектыўных праектаў для сумеснай рэалізацыі, а таксама выступленні прадстаўнікоў кітайскіх фінансавых і венчурных фондаў. "У форуме запланаваны ўдзел каля 20 кампаній з Кітая, у тым ліку 12 карпарацый і арганізацый па кіраванні венчурным капіталам", - дадалі ў прэс-службе.

Як паведамілі ў ДКНТ, мерапрыемства пройдзе пры арганізацыйнай падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі