Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Кітай плануюць аб'явіць 2018-ы Годам турызму

Грамадства 13.09.2017 | 11:09
Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай плануюць аб'явіць 2018 год Годам турызму паміж краінамі, паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам кітайскай правінцыі Шаньдун Гун Чжэнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер Беларусь і Кітай прадаўжаюць работу па стварэнні ўмоў для развіцця турызму. Так, адкрыты авіярэйс Пекін-Мінск-Будапешт-Пекін, спрашчаюцца ўзаемныя патрабаванні пры турыстычных паездках, у Беларусі рыхтуюцца гіды з веданнем кітайскай мовы. "На ўзроўні нашых урадаў прапрацоўваецца пытанне аб аб'яўленні 2018 года Годам турызму паміж Беларуссю і Кітаем", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр прапанаваў правінцыі Шаньдун таксама падтрымаць міжурадавую ініцыятыву і аб'явіць 2018-ы Годам турызму паміж Шаньдунам і Віцебскай вобласцю.

Андрэй Кабякоў запэўніў, што ўрад будзе і далей аказваць усялякую падтрымку ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву рэгіёнаў Беларусі і Кітая.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.