Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2018, 19:57

Беларусь і Індыя падпішуць дагавор аб узаемнай прававой дапамозе

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Індыя падпішуць дагавор аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі.

Гэта пытанне разглядалася ў час двухбаковых кансультацый, якія прайшлі ў Мінску. Дакумент дасць магчымасць кампетэнтным органам дзяржаў вырашаць пытанні аказання прававой дапамогі па грамадзянскіх і эканамічных справах шляхам выканання даручэнняў аб выкананні розных працэсуальных дзеянняў. У адпаведнасці з дагаворам бакі будуць прызнаваць і выконваць судовыя рашэнні, вынесеныя на тэрыторыі іншай дзяржавы.

Па выніках бакі падпісалі пратакол кансультацый аб дасягненні ўзаемаразумення па ўсіх артыкулах праекта дагавора. Беларускі і індыйскі бакі прымуць меры, накіраваныя на падпісанне дакумента ў бліжэйшы час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі