Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2019, 12:04

Беларусь і Чэхія будуць абменьвацца вопытам у сферы выканаўчага вядзення

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чэхія будуць абменьвацца інфармацыяй і вопытам у сферы выканаўчага вядзення. Гэта прадугледжана мемарандумам аб супрацоўніцтве, падпісаным у Празе намеснікам міністра юстыцыі Беларусі Андрэем Аўдзеевым і прэзідэнтам Асацыяцыі судовых прыставаў Чэхіі Уладзімірам Плашылам. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

У час падпісання. Фота Міністэрства юстыцыі'

Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва паміж Мінюстам і Нацыянальнай палатай судовых выканаўцаў Чэхіі. Бакі будуць абменьвацца экспертнымі ведамі для ўдасканалення заканадаўства і арганізацыі работы органаў прымусовага выканання, інфармацыяй, аналітычнымі і даведачнымі матэрыяламі, нарматыўнымі прававымі актамі.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Беларусі прынялі ўдзел у круглым стале, дзе абмяркоўваліся пытанні выканання рашэнняў судоў і іншых упаўнаважаных органаў іншых краін.

Удзельнікі адзначылі высокую эфектыўнасць такіх сустрэч і нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне для ўдасканалення дзейнасці органаў прымусовага выканання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі