Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2017, 12:37

Беларусь і Азербайджан праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2018-2019 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Заяўкі прымаюцца з 1 ліпеня па 15 верасня па аграрных, біямедыцынскіх і фармакалагічных напрамках.

Дакументы павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план, пісьмовыя абавязацельствы заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак, а таксама пісьмовыя абавязацельствы па долевым удзеле ў фінансаванні затрат па праекце ў памеры не менш як 50 працэнтаў ад агульнага аб'ёму запланаваных на гэтыя мэты сродкаў. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у ДКНТ да 15 верасня ў друкаваным (у трох экзэмплярах) і электронным (на CD-дыску) выглядах.

Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Азербайджана аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 3 чэрвеня 2010 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі