Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2016, 15:47

Беларусь далучылася да Міжнароднай марской арганізацыі

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучылася да Міжнароднай марской арганізацыі (IMO), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Паводле інфармацыі IMO, дакументы аб ратыфікацыі Канвенцыі аб Міжнароднай марской арганізацыі былі перададзены Генеральнаму сакратару ААН 29 лістапада.

З улікам Беларусі ў складзе IMO цяпер 172 члены.

Міжнародная марская арганізацыя з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Галоўнай задачай IMO з'яўляецца забеспячэнне бяспекі і надзейнасці суднаходства, а таксама прадухіленне забруджвання марскога асяроддзя суднамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі