Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2016, 11:23

Беларусь часова спыніла рух аўтатранспарту ў пункце пропуску "Дамачава" на граніцы з Польшчай

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь увяла часовую забарону на рух аўтатранспарту ў пункце пропуску "Дамачава" ("Славацічы") на граніцы з Польшчай. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 24 чэрвеня 2016 года нумар 491, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Там растлумачылі, што такая мера прынята ў сувязі з аварыйным станам аўтамабільнага моста цераз раку Заходні Буг у пункце пропуску. "У адпаведнасці з пастановай Міністэрству транспарту і камунікацый даручана абмежаваць рух па гэтым мосце не раней як праз 24 гадзіны пасля атрымання ад МЗС паведамлення аб інфармаванні польскага боку аб прымаемых мерах", - расказалі ў прэс-службе.

Мінтрансу неабходна правесці аднаўленчыя рамонтныя работы на аўтамабільным мосце з наступным яго абследаваннем і выдачай рэкамендацый аб прапускной здольнасці і рэжыме пропуску транспартных сродкаў. Гэтыя работы павінны завяршыцца да 1 кастрычніка бягучага года. Міністэрству даручана таксама ўнесці прапановы аб часовым аднаўленні перасячэння аўтатранспартнымі сродкамі дзяржграніцы ў пункце пропуску "Дамачава" да правядзення рэканструкцыі моста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі