Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2018, 16:04

Беларусь будзе рыхтаваць прафесійна-тэхнічныя кадры для Індыі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе рыхтаваць прафесійна-тэхнічныя кадры для Індыі, паведамілі БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў гэтай краіне.

У студзені ў Беларусь прыедзе 50 чалавек, якія будуць асвойваць тут розныя прафесійна-тэхнічныя спецыяльнасці - ад аўтамабілебудавання да мехатронікі ў галіне сучаснага вытворчага менеджменту. Праграмы працягласцю ад трох да дзесяці тыдняў прадугледжваюць навучанне на камерцыйнай аснове ў каледжах Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, азнаямленне з работай рэсурсных цэнтраў і прадпрыемстваў Беларусі.

Такім чынам, Беларусь падключаецца да ініцыіраванай прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі праграмы "Кваліфікаваная Індыя" (Skill India). Цяпер Індыя супрацоўнічае з Вялікабрытаніяй, Германіяй, Сінгапурам і шэрагам іншых краін па сумесных праектах у галіне прафесійна-тэхнічнай адукацыі. "З 2018 года ў лік індыйскіх партнёраў увойдзе таксама Беларусь. Гэта практычны рэзультат выканання задач, пастаўленых Прэзідэнтам Беларусі па выніках візіту дзяржаўнай дэлегацыі ў Індыю ў верасні 2017 года, і рэалізацыі падпісанага ў час яго мемарандума аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы прафесійнай адукацыі і падрыхтоўкі кадраў", - растлумачылі ў пасольстве.

"Наступным этапам павінна стаць адкрыццё беларускага цэнтра прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі ў Індыі. Гэта пытанне будзе дэталёва абмяркоўвацца ў час запланаванага на бліжэйшы час візіту дзяржаўнага міністра развіцця навыкаў і прадпрымальніцтва Індыі Ананткумара Хегдэ ў Беларусь па запрашэнні міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі", - дадалі ў дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі