Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2017, 10:17

Беларусь будзе прадстаўлена на авіяцыйна-касмічным салоне МАКС-2017 у Расіі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе прадстаўлена на міжнародным авіяцыйна-касмічным салоне МАКС-2017, які пройдзе 18-23 ліпеня ў падмаскоўным Жукоўскім, паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час адбудзецца вельмі вядомая выстаўка МАКС. Мы там удзельнічаем", - сказаў Сяргей Гурулёў.

Ад Беларусі будзе прадстаўлены калектыўны стэнд, яго арганізатарам выступае ЗАТ "Белтэхэкспарт". У выстаўцы прымуць удзел больш за 10 арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржваенпрама, абароннага сектара эканомікі. Сярод іх ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" (Баранавічы), які, дарэчы, на MILEX-2017 падпісаў два кантракты з холдынгам "Верталёты Расіі".

Значнае месца ў праграме МАКС займаюць навуковыя канферэнцыі і сімпозіумы. Яны даюць магчымасць вучоным і спецыялістам абмяняцца меркаваннямі наконт найбольш вострых праблем развіцця авіяцыі і касманаўтыкі сёння і ў будучым.

Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX - адна з самых перспектыўных і значных выставак у Беларусі - праходзіць у Мінску 20-22 мая. Па маштабах задач, якія вырашаюцца, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, наяўнасці выставачнай інфраструктуры яна лічыцца адной з буйнейшых ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі