Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2018, 12:08

"Белая Русь" глядзіць на жыццё краіны з агульнадзяржаўных і агульнанародных пазіцый - Радзькоў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" глядзіць на жыццё краіны з агульнадзяржаўных і агульнанародных пазіцый. Аб гэтым заявіў сёння старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў на ІІІ з'ездзе грамадскага аб'яднання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паколькі ідэалагічным стрыжнем "Белай Русі" была і застаецца падтрымка палітыкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, то дзейнасць арганізацыі не факусіруецца вакол барацьбы за ўладу. Гэта дае магчымасць аб'яднанню ўзважана глядзець на ўсе працэсы з агульнадзяржаўных, агульнанародных пазіцый", - сказаў Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, "Белая Русь", па сутнасці, стала натуральным, агульнанацыянальным, народным рухам. "Гэта пляцоўка для дыялогу прадстаўнікоў розных груп, аб'яднанняў, партый, арыентаваных на супрацоўніцтва з уладай", - адзначыў старшыня аб'яднання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі