Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2017, 15:51

Белаграпрамбанк папярэджвае аб рассылцы пісьмаў са шкодным праграмным забеспячэннем ад імя банка

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упраўленне бяспекі і абароны інфармацыі ААТ "Белаграпрамбанк" выявіла факты рассылкі па электроннай пошце пісьмаў ад імя банка, якія змяшчалі шкоднае праграмнае забеспячэнне (ПЗ) або мелі спасылкі на шкодныя інтэрнэт-рэсурсы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"Банк не рассылае спам і не выкарыстоўвае адрасы электроннай пошты, паведамленыя кліентамі, для рэкламных рассылак, прапаноў, акцый або любых іншых падобных дзеянняў, калі кліент не падпісваўся для іх атрымання. Ніколі і ні пры якіх абставінах банк не рассылае электронныя пісьмы, якія змяшчаюць просьбы адкрыць укладзеныя файлы, перайсці па спасылках на іншыя рэсурсы, увесці персанальныя, картачныя або іншыя канфідэнцыяльныя даныя на сайтах у інтэрнэце. Такія пісьмы рассылаюцца махлярамі па адрасах, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе", - падкрэслілі ў Белаграпрамбанку.

Каб не стаць ахвярай махлярства, рэкамендуецца ніколі не паведамляць персанальныя, картачныя або іншыя канфідэнцыяльныя даныя (напрыклад, логін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу, асабісты нумар пашпарта, нумар, CVV або ПІН-код ад банкаўскай плацежнай карткі) пабочным асобам, нават калі яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, працэсінгавага цэнтра або службы, якая праводзіць сацапытанні. Сярод іншых рэкамендацый - не адказваць на электронныя пісьмы, у якіх запытваюцца канфідэнцыяльныя даныя, не пераходзіць па змешчаных у іх спасылках, не адкрываць укладзеныя файлы; устанавіць і выкарыстоўваць толькі ліцэнзійнае антывіруснае праграмнае забеспячэнне і пастаянна абнаўляць антывірусныя базы; праводзіць рэгулярную ўстаноўку абнаўленняў бяспекі сістэмнага і прыкладнога ПЗ у адпаведнасці з рэкамендацыямі вытворцаў.

"Для ўваходу на інтэрнэт-рэсурсы банка заўсёды набірайце адрасы сайтаў уручную або карыстайцеся закладкамі браўзера, якія зрабілі вы самі. Пры пераходзе на сайт банка з іншых інтэрнэт-рэсурсаў правярайце дакладнасць спасылкі. Звяртаем увагу, што адрас інтэрнэт-банкінгу і кліент-банка павінен пачынацца з https://, а не з http://. Дадаткі мабільнага банкінгу распаўсюджваюцца толькі цераз сэрвісы Google Play і App Store. Калі вы атрымалі падазронае электроннае пісьмо ад імя Белаграпрамбанка, звяжыцеся з кантакт-цэнтрам па тэлефоне 136 або перашліце гэта пісьмо на электронны адрас: isec@belapb.by", - сказалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі