Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

БДУ падняўся на 21 месца ў рэйтынгу QS

Грамадства 17.10.2017 | 13:09

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у 1 працэнт лепшых універсітэтаў рэгіёна краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, што сталі на шлях развіцця, паведамілі БЕЛТА ў ВНУ.

Па выніках апублікаванага 16 кастрычніка 2017 года брытанскім агенцтвам QS рэйтынгу БДУ ўвайшоў у топ-25 лепшых ВНУ рэгіёна краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, што сталі на шлях развіцця. Гэты ўніверсітэт падняўся адразу на 18 пазіцый і заняў 21-е месца. З улікам таго, што ўсяго ў гэтым рэгіёне налічваецца больш як 2,9 тыс. універсітэтаў, цяпер БДУ ўваходзіць у 1 працэнт лепшых ВНУ рэгіёна.

Дзейнасць універсітэтаў ацэньвалася па 9 крытэрыях: акадэмічная рэпутацыя, рэпутацыя сярод работадаўцаў, суадносіны колькасці студэнтаў да колькасці супрацоўнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу, доля супрацоўнікаў з вучонай ступенню, доля запрошаных выкладчыкаў з іншых краін, доля замежных студэнтаў, эфектыўнасць інтэрнэт-рэсурсаў, колькасць апублікаваных артыкулаў, што прыпадаюць на аднаго супрацоўніка, цытуемасць навуковых артыкулаў вучоных ВНУ.

Найбольш высокія пазіцыі ў новым рэйтынгу БДУ займае па такіх крытэрыях, як акадэмічная рэпутацыя, рэпутацыя сярод работадаўцаў і суадносіны колькасці студэнтаў і колькасці супрацоўнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу. "Гэта сведчыць аб нязменна высокай якасці выкладання ў БДУ, а таксама аб рэпутацыі ўніверсітэта, што склалася не толькі ў краіне, але і ў свеце, паколькі аснову рэйтынгу складае апытанне міжнародных экспертаў", - адзначылі ў ВНУ.

На верхнім радку рэйтынгу размясціўся Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В.Ламаносава. За ім ідуць Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт, Тартускі ўніверсітэт (Эстонія), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Карлаў універсітэт (Чэхія). З беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі ў рэйтынгу прадстаўлены таксама Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, які заняў у гэтым годзе 79-ю пазіцыю, БДУІР (118) і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (месца ў групе 191-200).

У рэйтынгу ўніверсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, што сталі на шлях развіцця, удзельнічаюць ВНУ Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Турцыі і Украіны.

БДУ займае высокія месцы ў многіх аўтарытэтных міжнародных рэйтынгах (QS, THE, Webometrics, SIR, U-Multirank і інш.). Так, напрыклад, у рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету QS World University Rankings 2017/18 БДУ займае 334-е месца. У 2017 годзе ВНУ ўпершыню ўвайшла ў старэйшы і адзін з самых прэстыжных сусветных рэйтынгаў - Шанхайскі прадметны рэйтынг універсітэтаў ARWU 2017 года па фізіцы і заняў месца ў групе 401-500. Раней ні адзін беларускі ўніверсітэт не ўваходзіў у лік універсітэтаў, ранжыруемых Шанхайскім рэйтынгам. БДУ застаецца адзінай беларускай ВНУ, якая ўвайшла ў прэстыжны брытанскі рэйтынг THE (Times Higher Education).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.