23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апублікаваў кошт навучання на 2018/2019 навучальны год, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, апублікаваны кошт дзённай формы навучання на 1-3 курсах. Для спецыяльнасцей "міжнароднае права", "правазнаўства" і "эканамічнае права" ён складзе за год Br3575. Вучоба на эканамічным факультэце будзе каштаваць Br3467, біялагічным - Br3223, факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі - Br2964. Найменшы кошт навучання - на спецыяльнасці "сацыяльная работа" факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама рускай і беларускай філалогіі (Br2354) за год.
Кошт дзённай формы навучання на 4 курсе па спецыяльнасцях "дызайн" факультэта сацыякультурных камунікацый, "лінгвакраіназнаўства" факультэта міжнародных адносін, "усходняя філалогія" складзе Br3095. Найменшы кошт навучання на 4 курсе - на спецыяльнасці "сацыяльная работа" факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама рускай і беларускай філалогіі - Br1915 за год.
Таксама апублікаваны кошт завочнай формы навучання. На 1-3 курсах механіка-матэматычнага, біялагічнага, геаграфічнага, эканамічнага, філалагічнага, гістарычнага, юрыдычнага, факультэта філасофіі і сацыяльных навук, факультэта сацыякультурных камунікацый, а таксама па спецыяльнасцях "журналістыка (друкаваныя СМІ)" і "журналістыка (аўдыявізуальная)" вучоба пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі і паралельным навучанні будзе каштаваць Br1262 за год.-0-