21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка ў час сакавіцкіх школьных канікулаў будзе прадаваць білеты ў Расію са скідкамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
"У перыяд школьных канікулаў у сакавіку 2018 года Беларуская чыгунка прапануе пасажырам скарыстацца спецыяльнай прапановай у Расію. Яна прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 10 працэнтаў (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на месцы, якія не будуць рэалізаваны ў свабодным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення) у зносінах з Расіяй", - растлумачылі ў прэс-цэнтры.
Скідкі будуць дзейнічаць на наступныя паязды: нумар 26 Мінск - Масква адпраўленнем 24 сакавіка; нумар 27 Масква - Мінск адпраўленнем з 26 па 29 сакавіка; нумар 75 Масква - Гомель адпраўленнем з 26 па 29 сакавіка; нумар 132 Брэст - Масква адпраўленнем з 23 па 28 сакавіка; нумар 236 Мінск - Масква адпраўленнем 23 сакавіка.
З інфармацыяй аб кошце праезду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.-0-