Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2018, 18:14

БЧ у 2018 годзе прадоўжыць практыку правядзення "Адзінага дня пасажыра"

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка ў 2018 годзе прадоўжыць практыку правядзення "Адзінага дня пасажыра", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Узаемадзеянне з пасажырамі ў новым фармаце чыгунка праводзіць ужо некалькі гадоў. "У 2018 годзе такія мерапрыемствы прадоўжацца і пройдуць у апошні чацвер 3-га месяца квартала (29 сакавіка, 28 чэрвеня, 27 верасня і 27 снежня) на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы (з 14.00 да 17.00)", - расказалі ў прэс-цэнтры.

Акрамя таго, у бягучым годзе для дадатковага вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг кіраўнікі і спецыялісты ўпраўлення і аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў правядуць сустрэчы з насельніцтвам і патэнцыяльнымі карыстальнікамі транспартных паслуг у рэгіёнах. Такія сустрэчы пройдуць 18 студзеня на вакзалах станцый Маладзечна (пачатак у 16.00) і Падсвілле (14.00). Акрамя гэтага сустрэчы з пасажырамі адбудуцца на вакзале станцыі Баранавічы-Палескія (23 студзеня) і на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны (25 студзеня). Мерапрыемствы пачнуцца ў 14.00.

Таксама для ўдасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў, праводзячы анкетаванне. Пытанні анкет размяшчаюцца на афіцыйным сайце дарогі.

"Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для ўзаемадзеяння з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы, якія будуць у далейшым аналізавацца і ўлічвацца (пры наяўнасці арганізацыйна-тэхнічных магчымасцей) пры карэкціроўцы графіка руху паяздоў", - канстатавалі ў БЧ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі