Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

БЧ скарэкціравала расклад паяздоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час

Грамадства 20.03.2018 | 17:28
Фота з архіва
Фота з архіва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка скарэкціравала расклад руху міжнародных паяздоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"У сувязі з пераходам на летні час краін Еўрапейскага саюза і Украіны ў ноч з 24 на 25 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных паяздоў", - растлумачылі ў прэс-цэнтры.

Напрыклад, поезд нумар 805 Мінск - Вільнюс, які адпраўляўся з Мінска ў 7.35 і прыбываў на канцавы пункт руху ў 9.05, з 25 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюс у 10.05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змяненняў). Поезд нумар 806 Вільнюс - Мінск адпраўляўся з Вільнюса ў 18.30 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 22.00, а пасля 25 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.30. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

У сувязі са змяненнямі ў графіку руху міжнародных паяздоў скарэкціраваны і расклад асобных паяздоў, якія курсіруюць па тэрыторыі Беларусі.

Так, у штодзённых перасадачных зносінах Мінск - Брэст - Варшава поезд нумар 727 Мінск - Брэст, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 10.57 і прыбываў у Брэст у 14.31, з 25 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 9.55 і прыбываць у Брэст у 13.31. Адпаведна, поезд нумар 127 Брэст - Варшава, які адпраўляўся з Брэста ў 15.23 і прыбываў у Варшаву ў 17.59, пасля пераходу на летні час будзе адпраўляцца ў 14.23. Час прыбыцця ў Варшаву застанецца ранейшым. У адваротным напрамку пасля 25 сакавіка час адпраўлення поезда нумар 128 Варшава - Брэст застанецца ранейшым (8.16), у Брэст поезд прыбудзе ў 13.49 (цяпер прыбывае ў 14.49). Поезд нумар 728 Брэст - Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 14.20 (да 25 сакавіка адпраўляўся ў 15.15) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 18.06.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху паяздоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах службаў даведак.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.