Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2016, 15:10

БЧ не будзе прадаваць білеты праз інтэрнэт з вечара 30 чэрвеня да раніцы 1 ліпеня

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка не будзе прадаваць білеты праз інтэрнэт з вечара 30 чэрвеня да раніцы 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЧ.

У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі не будзе функцыянаваць сістэма продажу білетаў праз інтэрнэт - 30 чэрвеня з 22.20 да 8.00 1 ліпеня. Акрамя таго, БЧ папярэджвае аб тым, што ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня - з 23.00 да 8.00 не будуць афармляцца праязныя дакументы па банкаўскіх плацежных картках з выкарыстаннем плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання.

У прэс-службе ўдакладнілі, што ў абодвух выпадках час пазначаны арыенціровачна і можа быць скарэкціраваны.

"Адкрыццё магчымасці аплаты праязных дакументаў праз інтэрнэт будзе праводзіцца па меры гатоўнасці плацежных сістэм і банкаў", - адзначылі ў БЧ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі