Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2015, 13:32

БЧ назначыць дадатковыя паязды ў навагодні перыяд на міжнародных і ўнутраных зносінах

1 снежня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Беларуская чыгунка назначыць дадатковыя паязды ў навагодні перыяд як у міжнародных, так і ўнутраных зносінах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, у пераднавагодні перыяд плануецца павялічыць курсіраванне паяздоў у міжнародных зносінах, у першую чаргу з Масквой і Санкт-Пецярбургам. З гэтай мэтай назначаюцца дадатковыя паязды. "Расійскія чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў па сумеснай перавозцы пасажыраў", - сказаў Андрэй Кашко.

Паводле яго слоў, ужо больш за 80 паяздоў назначана дадаткова на чыгуначныя перавозкі пасажыраў унутры краіны на навагодні перыяд - як на каталіцкае, так і праваслаўнае Ражджаство.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі