6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. База даных не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян будзе сфарміравана да 1 снежня. Аб гэтым у эфіры праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, перадае БЕЛТА.
"Фактычна 2018 год адводзіцца на адпрацоўку міжведамаснага ўзаемадзеяння па фарміраванні базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Яна будзе сфарміравана і перададзена ў камісіі і мясцовым органам улады да 1 снежня. Тыя грамадзяне, якія трапяць у гэтыя спісы, будуць аплачваць паслугі са студзеня 2019 года", - сказаў Андрэй Лабовіч.
Паводле яго слоў, грамадзяне могуць разлічваць на індывідуальны падыход. "Камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва будуць разглядаць заявы грамадзян, якія трапяць у спісы для частковага або поўнага вызвалення ад аплаты паслуг у сувязі з наяўнасцю цяжкай жыццёвай сітуацыі. Тут, вядома ж, не павінна быць фармалізму, камісія ў кожным індывідуальным выпадку павінна разгледзець сітуацыю канкрэтнага грамадзяніна і прыняць узважанае рашэнне", - адзначыў першы намеснік міністра.-0-