Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 верасня 2017, 17:05

Барысаўскі завод медпрэпаратаў асвоіць дзве новыя для Беларусі тэхналогіі вытворчасці лякарстваў

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў" асвоіць дзве новыя для Беларусі тэхналогіі вытворчасці лякарстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін наведаў шэраг прадпрыемстваў Мінскай вобласці, якія рэалізуюць праекты па Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады. Адзін з такіх праектаў - "Рэканструкцыя ампульнай вытворчасці" - выконвае Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў. На прадпрыемстве плануюць стварыць вытворчасць, заснаваную на шпрыцавым напаўненні, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі GMP. Акрамя таго, па праекце плануецца асвоіць і ўкараніць дзве новыя для Беларусі тэхналогіі па вытворчасці лекавых сродкаў: глюказамін (аналаг Дона, Rottapharm S.p.A.) і цыцікалін (аналаг Цэраксон, Ferrer Internacional S.A.).

Аляксандр Шумілін наведаў таксама СЗАТ "Белджы" - завод па дробнавузлавой зборцы легкавых аўтамабіляў. Навізна праекта вызначаецца наступнымі тэхналогіямі: працэс зваркі кузаваў з выкарыстаннем найноўшых зварачных сістэм з адаптыўным рэгулятарам і фарбавання сучаснымі экалагічнымі матэрыяламі на воднай аснове. Прадугледжаная тэхналогія нанясення лакафарбавага пакрыцця на тэрыторыі краіны будзе прыменена ўпершыню. На вытворчасці плануецца стварыць шматузроўневую аўтаматызаваную сістэму кантролю тэхналагічнага працэсу. Цяпер будаўніцтва завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў знаходзіцца на завяршальным этапе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі