Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2016, 09:02

Банкі аднаўляюць работу карткавых сістэм

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкі аднаўляюць работу карткавых сістэм, паведамляе БЕЛТА.

Адным з першых паведаміў аб аднаўленні работы МТБанк. На афіцыйным сайце гаворыцца: "Рады паведаміць, што банкаўскія карткі, а таксама тэрміналы, устройствы з функцыяй кэш-ін і банкаматы МТБанка аднаўляюць сваю работу. Аб функцыянаванні іншых сістэм банка мы будзем аператыўна паведамляць на нашым сайце".

Аб аднаўленні з 6.00 правядзення аперацый, звязаных з выкарыстаннем плацежных картак банка, інфармуе ААТ "Банк БелВЭБ". Таксама адноўлена работа банкаўскіх плацежных картак у інфраструктуры Белінвестбанка (банкаматы і тэрміналы ў арганізацыях гандлю і сэрвісу).

1 ліпеня і ў наступныя дні суб'екты гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання прымуць усе неабходныя меры для забеспячэння бесперабойнай работы тэрмінальнага абсталявання і разлікаў банкаўскімі плацежнымі карткамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі