Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2017, 18:43

Авіяцыя Заходняй ваеннай акругі пачала перабазіраванне на расійскія аэрадромы

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіяцыя Заходняй ваеннай акругі, якая ўдзельнічала ў вучэнні "Захад-2017", пачала перабазіраванне на расійскія аэрадромы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

"Авіяцыя Заходняй ваеннай акругі пачала перабазіраванне з тэрыторыі Беларусі на расійскія аэрадромы. Адправіліся самалёты аператыўна-тактычнай авіяцыі і верталёты армейскай авіяцыі Узброеных Сіл Расіі", - расказалі ў ваенным ведамстве.

Як паведамлялася, сёння першыя эшалоны расійскіх удзельнікаў сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017" адпраўляюцца на тэрыторыю Расіі. Цяпер ажыццяўляецца пагрузка ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі на чыгуначны транспарт.

Усе падраздзяленні Беларусі і Расіі, якія прымалі ўдзел у вучэнні, да 30 верасня вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі