Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2018, 13:38

Аўтобус з беларускімі дзецьмі перавярнуўся ў Румыніі

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтобус з беларускімі дзецьмі перавярнуўся ў Румыніі. Траўмаў, якія пагражаюць жыццю і здароўю дзяцей, у час медыцынскага агляду не выяўлена, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Аварыя здарылася ўвечары 8 ліпеня недалёка ад горада Сучава. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе знаходзіліся 43 дзіцяці, а таксама суправаджаючыя асобы і вадзіцелі. Дзеці накіроўваліся на адпачынак у Балгарыю.

"Пасля ДТЗ медыцынскае абследаванне спатрэбілася 19 грамадзянам, у тым ліку 17 дзецям. Астатнім членам групы дапамога не спатрэбілася. У час медагляду траўмаў, якія пагражаюць жыццю і здароўю пацярпелых, не выяўлена. Усе пацярпелыя ўжо выпісаны з медыцынскай установы", - расказаў Анатоль Глаз.

Пасольства Беларусі ў Румыніі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі ўладамі, бацькамі і суправаджаючымі дзяцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі