Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2017, 16:04

Астанкі больш як 6 тыс. загінулых у гады ВАВ былі знойдзены ў 2016 годзе ў Беларусі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Астанкі 6232 загінулых у гады ВАВ былі знойдзены ў 2016 годзе ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Сяргей Варановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Былі ўстаноўлены асобы 369 загінулых ваеннаслужачых, значная частка з іх лічылася прапаўшымі без вестак. Работы праводзіліся ў 48 раёнах краіны, а найбольш буйныя раскопкі вяліся ў Барысаве, Гродне і Мінску на месцах гібелі ваеннапалонных - "шталагах". У Барысаве былі знойдзены астанкі 4340 загінулых, з іх устаноўлены асобы 47. У Гродне знойдзены 1373 пахаваныя, удалося ўстанавіць асобы 168. У Мінску былі знойдзены астанкі 147 загінулых, з іх траіх удалося ідэнтыфікаваць", - паведаміў Сяргей Варановіч.

Ён адзначыў, што гэта самая вялікая колькасць знойдзеных астанкаў за 20 гадоў існавання 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, які займаецца палявымі пошукавымі работамі. Усе астанкі былі перададзены мясцовым органам улады для пахавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі