Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2016, 09:58

Асноўнае абсталяванне для Беларускай АЭС плануецца паставіць у 2016-2017 гадах

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўнае абсталяванне для будаўніцтва Беларускай АЭС плануецца паставіць у 2016-2017 гадах, паведаміў у інтэрв'ю БЕЛТА міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык.

"Сёння будаўніцтва абодвух энергаблокаў Беларускай АЭС ідзе па графіку, прадугледжаным генеральным кантрактам, на ўзвядзенні станцыі ў Астраўцы працуюць амаль 5 тыс. будаўнікоў. У гэтым годзе па кантракце плануецца асвоіць 15,7 млрд расійскіх рублёў, што ў 1,4 раза больш, чым у 2015-м", - расказаў Уладзімір Патупчык.

На гэты год намечаны ключавыя падзеі па будаўніцтве першага энергаблока: пачатак мантажу корпуса ядзернага рэактара, турбіны, парагенератараў, электратэхнічнага абсталявання, зваркі галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. На другім энергаблоку будуць прадоўжаны работы па ўзвядзенні асноўных будынкаў і збудаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі