Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2016, 10:35

Асабістыя прыёмы грамадзян з'яўляюцца індыкатарам эфектыўнасці работы органаў улады - Качанава

20 кастрычніка, Добруш /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Асабістыя прыёмы грамадзян з'яўляюцца індыкатарам эфектыўнасці работы органаў улады, больш таго, яны аднолькава карысныя як для насельніцтва, так і для службовых асоб, якія іх праводзяць. Такім меркаваннем 19 кастрычніка з журналістамі падзялілася намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава пасля выязнога прыёму грамадзян у Добрушы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер адзначыла, што тэмы, якія былі ўзняты ў час асабістага прыёму грамадзян, датычыліся ў цэлым развіцця краіны, жыцця яе грамадзян. "Пытанні, якія ўзнікаюць на месцах, у рэгіёнах, вызначаюць далейшую работу органаў улады па распрацоўцы і ўдасканаленні заканадаўчых дакументаў, распараджэнняў, актаў, указаў", - сказала Наталля Качанава.

На асабісты прыём да Наталлі Качанавай звярнуліся пяць чалавек. Жыхароў Добрушскага раёна хвалявалі пытанні сацыяльнага характару. Так, было зададзена пытанне наконт рабочых спецыяльнасцей, якія будуць запатрабаваны ў бліжэйшы час. Пытанне маладой маці, якое датычыцца крокавай даступнасці дзіцячых садоў, абяцалі дасканала прапрацаваць на мясцовым узроўні. Паводле слоў Наталлі Качанавай, такія цяжкасці ўзнікаюць рэгулярна ў рэгіёнах, аднак гэта не значыць, што месц у дзіцячых садах не хапае, тут, хутчэй, пытанне ў іх правільным пераразмеркаванні.

"Сустрэча ў такім фармаце дае магчымасць зразумець, як у далейшым трэба ўдасканальваць заканадаўчую базу, каб гэта было прымальна для рэгіёнаў Беларусі і асобна ўзятых грамадзян", - рэзюмавала Наталля Качанава.

19 кастрычніка ў час візіту ў Добрушскі раён Наталля Качанава правяла адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву Добрушскага фарфоравага завода. Віцэ-прэм'ер таксама азнаёмілася з работай прадпрыемства, была праінфармавана аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі