Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Археолагі знайшлі пацвярджэнне, што бітва пры Пясчанцы ў 984 годзе адбылася пад Слаўгарадам

Грамадства 17.07.2017 | 17:36

17 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Магілёўскія археолагі пры раскопках у Слаўгарадскім раёне знайшлі ўнікальныя артэфакты, якія пацвярджаюць, што апісаная ў "Аповесці мінулых гадоў" бітва пры Пясчанцы адбылася пад Слаўгарадам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў магістр гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.Куляшова Аляксей Аўласовіч.

У адным з курганных могільнікаў была знойдзена гарнітура княжацкага дружынніка (накладкі, спражка, абойміцы), а таксама сярэбраны дырхем з арабскай вяззю. Усе гэтыя рэчы, як і знойдзены ў гэтым жа насыпе керамічны комплекс, адносяцца да канца Х стагоддзя. Больш таго, дружыннік быў пахаваны згодна з язычніцкім абрадам крэмацыі, а гэта яшчэ адно сведчанне таго, што ён мог быць удзельнікам бітвы пры Пясчанцы, апісанай у "Аповесці мінулых гадоў", за чатыры гады да хрышчэння Русі.

"Яшчэ адзін доказ таго, што тут знаходзіліся княжацкія ўладанні, быў знойдзены пры раскопках у 2014 годзе, - камень з выявай княжацкага трызубца. Гэта сведчыць, што ў канцы Х стагоддзя ў згаданай мясціне ўжо была адміністрацыя князя Уладзіміра Святаславіча Краснае Сонейка і з племені радзімічаў, якія жылі ў Пасожжы, збіралась даніна. Інакш кажучы, усё сведчыць аб тым, што бітва пры Пясчанцы ў 984 годзе, калі ваяводам князя Воўчым Хвастом былі разбіты радзімічы, а іх землі былі замацаваны ў складзе Кіеўскай Русі, была не пад расійскім Бранскам або ў Гомельскай вобласці, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, а ўсё ж пад Слаўгарадам. Такім чынам, цяпер на яшчэ адну белую пляму ў гісторыі Магілёўшчыны і Беларусі стала менш", - адзначыў Аляксей Аўласовіч.

Раскопкі, якія вядуць у фармаце палявой практыкі разам з выкладчыкамі студэнты першага курса спецыяльнасці "археалогія" Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.Куляшова, прадоўжацца да канца ліпеня. Не выключана, што будуць знойдзены і іншыя ўнікальныя артэфакты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.