Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Археолагі знайшлі манастырскую пячаць прападобнай Ефрасінні Полацкай

Грамадства 07.08.2017 | 16:00
Фота з афіцыйнага партала Беларускай праваслаўнай царквы
Фота з афіцыйнага партала Беларускай праваслаўнай царквы

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час рэстаўрацыйна-археалагічных работ каля паўднёвай сцяны Спаса-Праабражэнскага храма Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра знойдзена пячаць (ХІІ стагоддзе) прападобнай Ефрасінні. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы, паведамляе БЕЛТА.

Пячаць двухбаковая. З аднаго боку - выява прападобнай Ефрасінні Александрыйскай - патранэсы прападобнай Ефрасінні Полацкай. У адной руцэ ў яе крыж, другая - паднята ў благаслаўляючым жэсце. Паводле слоў дацэнта кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі БДПУ імя Максіма Танка, кандыдата гістарычных навук Іны Калечыц, знойдзеную пячаць можна атрыбутаваць як прыналежную прападобнай Ефрасінні Полацкай. Вучоны звярнула ўвагу на надпіс "Иефросинья" па абодвух баках выявы. "Калі пішацца аб самой прападобнай Ефрасінні Полацкай - пішацца "Офросинья", відаць, каб адрозніць. "Офросинья" - так, хутчэй за ўсё, прападобную называлі. Па крузе ішоў надпіс, які павінен быў чытацца як "Господи, помози рабе Своей Офросинье на многая лета". Застаўся толькі невялікі кавалачак "на многая лета". Астатні надпіс і лік наўмысна былі сапсаваны нейкім спецыяльным інструментам. Магчыма, атрымаўся не вельмі ўдачны адбітак пячаці", - расказала Іна Калечыц.

З адваротнага боку пячаці выява Хрыста Збавіцеля "Пантакратар", якая практычна поўнасцю супадае з выявай, што знаходзіцца ў Спаса-Праабражэнскім храме Полацкага манастыра на фрэсцы. "Такім чынам гэта пячаць і прападобнай, і пячаць манастыра", - дадала спецыяліст.

Пячаць знайшоў вядучы навуковы супрацоўнік навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандр Салаўёў. Знаходку будуць даследаваць вучоныя розных спецыяльнасцей. "Гэта абвіслая пячаць, такія звычайна прывешвалі да дакументаў таго часу, калі перавязвалі, каб ніхто іх не прачытаў. Унутры прапускаўся шпагат. Пячаць была знойдзена ў адкрытай гэтым летам грабніцы-аркасоліі", - расказаў Аляксандр Салаўёў.

У 2015 годзе ў Полацку ў час раскопак на плошчы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра знойдзена старажытная актавая пячаць Ефрасінні Полацкай.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.