Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2017, 19:11

Арганізатары вулічнай акцыі 25 сакавіка ў Мінку адмовіліся ад заявак на яе правядзенне

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары вулічнай акцыі 25 сакавіка ў Мінску адмовіліся ад заявак на яе правядзенне, паведамляе БЕЛТА.

Усе заяўнікі, што звярнуліся ў Мінгарвыканкам, акрамя аднаго, адмовіліся ад заявак да іх разгляду.

Заяўнік, які застаўся, для атрымання адказу прыйшоў сёння ў Мінгарвыканкам. Начальнік профільнага аддзела гарвыканкама растлумачыў яму, што пададзеная заяўка, у прыватнасці прапанаваны маршрут, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.

Прадстаўнік мэрыі нагадаў, што ў Мінску вызначаны пастаянныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, і прапанаваў выкарыстоўваць іх. Аднак заяўнік ад іншых варыянтаў адмовіўся, таксама як і ад правядзення акцыі 25 сакавіка.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац пазней у гутарцы з журналістамі падкрэсліў, што санкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, мітынгаў і шэсцяў 25 сакавіка ў Мінску не будзе. Ён заклікаў жыхароў і гасцей сталіцы не паддавацца на правакацыі і не ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія будуць прызнаны незаконнымі. Згодна з артыкулам 23.34 КоАП, за парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць як для іх арганізатараў, так і для ўдзельнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі