Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2018, 12:09

Аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца ў Беларусі 20 ліпеня з-за навальніц і ліўняў

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца ў Беларусі 20 ліпеня з-за навальніц і ліўняў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, у некаторых раёнах пройдуць моцныя ліўні. Вецер будзе паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с, удзень у асобных раёнах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў, удзень - 21-27 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі