Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2017, 11:42

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і парывістага ветру аб'яўлены ў Беларусі 22 верасня

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і парывістага ветру аб'яўлены ў Беларусі 22 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі чакаюцца навальніцы.

Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с, парывы - да 14 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы дасягнуць 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Днём чакаецца 20-26 градусаў цяпла, па захадзе - плюс 15-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі