Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2018, 11:46

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены ў Беларусі 18 ліпеня

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены ў Беларусі 18 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, удзень - 23-29 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі