Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2017, 12:03

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў і ветру аб'яўлены ў Беларусі 23-24 жніўня

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў і ветру аб'яўлены ў Беларусі 23 і 24 жніўня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"У Беларусь ідуць моцныя дажджы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам да 22 м/с. Непагодлівае надвор'е прынясе паўднёвы цыклон, які будзе перамяшчацца з поўдня Еўропы ўздоўж нашых усходніх межаў, праз Беларусь будуць праходзіць звязаныя з ім актыўныя атмасферныя франты", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

У сераду ноччу пераважна па ўсходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у некаторых раёнах магчымы навальніцы. Ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Днём у некаторых раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль. Днём - 13-19 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 21.

У чацвер у Беларусі пройдуць дажджы, у паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах моцныя. Месцамі магчымы навальніцы. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль. Днём - 13-20 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 22.

Потым надвор'е палепшыцца, паветраныя патокі зменяцца на заходнія, і ў Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдуць цяплейшыя паветраныя масы. Тэмпература пачне павышацца, усталюецца ўмерана цёплае надвор'е, дажджоў стане менш. У пятніцу ноччу па паўночным усходзе, днём у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль. Днём - 17-24 градусы цяпла, па поўдні - да плюс 26.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі