Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2021, 13:31

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 5 кастрычніка

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 5 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, удзень па заходняй палове - 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў цяпла, удзень - ад 11 градусаў па паўночным усходзе да 18 цяпла па паўднёвым захадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі