Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2018, 12:16

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 9 жніўня з-за гарачыні

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 9 жніўня з-за гарачыні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 3-8 м/с, удзень па захадзе краіны парывы дасягнуць 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 па паўночным усходзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны, удзень - 25-30 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 32.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі