7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 8 жніўня з-за гарачыні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература ўначы складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, удзень - 23-28 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - плюс 29-31.
Удзень 9-10 жніўня па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 30-32.-0-