Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 кастрычніка 2016, 11:23

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 25 кастрычніка з-за моцнага ветру

24 кастрычніка, Мінск /Аляксандра Шведава - БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 25 кастрычніка з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні 6-11 м/с, у многіх раёнах з парывамі да 15-18 м/с. Будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаецца мокры снег. Раніцай і днём на паўночным захадзе Беларусі прагназуюцца моцныя ападкі.

Тэмпература паветра складзе ноччу ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, днём - ад 1 да 7 градусаў са знакам плюс. У паўднёва-заходніх раёнах Беларусі ўначы чакаецца 5-8 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе плюс 8-13 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі