Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2018, 13:21

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 22 чэрвеня з-за навальніцы і моцнага ветру

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 22 чэрвеня з-за навальніцы і моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с, пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, удзень - 17-22 градусы цяпла. Па ўсходзе ўначы будзе плюс 17-19 градусаў, удзень - 23-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі