Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2018, 14:01

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 19 красавіка з-за парывістага ветру

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 19 красавіка з-за парывістага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўночны 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Удзень на большай частцы тэрыторыі парывы ветру будуць дасягаць 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла. Удзень будзе ад 10 да 16 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 18 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі