Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2018, 13:20

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 15 жніўня з-за навальніц

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 15 жніўня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с. У дзённы час па паўднёвым усходзе краіны месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў цяпла, удзень - плюс 22-28 градусаў, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 30 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі