Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2018, 13:09

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 14 жніўня з-за гарачыні

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 14 жніўня з-за гарачыні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, удзень пераважна па паўночным захадзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 24-29 градусаў. У паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да 30-32 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі