Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 снежня 2017, 09:54

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўднёвым усходзе Беларусі з-за моцнага ветру і снегу

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены сёння па паўднёвым усходзе Беларусі з-за моцнага ветру і снегу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Днём па паўднёвым усходзе краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей пройдзе моцны снег, мокры снег, будзе слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі