Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 11:28

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены 27 жніўня па поўдні Беларусі з-за гарачыні

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены 27 жніўня па поўдні Беларусі з-за гарачыні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У дзённыя гадзіны 27 жніўня па паўднёвай палавіне Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў цяпла, у сувязі з гэтым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, днём - 26-32 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі