Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў празвініць у гэтым годзе 30 мая

Грамадства 19.04.2017 | 19:25
Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвініць у гэтым годзе 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.

Выпускны вечар з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі плануецца правесці 9 або 10 чэрвеня. Час, працягласць і месца правядзення мерапрыемства будуць вызначаны кіраўніцтвам кожнай канкрэтнай адукацыйнай установы з удзелам бацькоўскага камітэта па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

У час масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, а таксама ў час сустрэчы світання вучняў будуць суправаджаць педагогі і бацькі. Іх дзяжурства будзе арганізавана на ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных выпускному вечару.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Часовыя абмежаванні на рэспубліканскіх аўтадарогах Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на платныя аўтамабільныя дарогі і ўчасткі платных аўтамабільных дарог.