Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2017, 19:54

Аплата працы займае 62,5 працэнта ў агульным аб'ёме грашовых даходаў насельніцтва Беларусі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аплата працы займае 62,5 працэнта ў агульным аб'ёме рэальных грашовых даходаў насельніцтва Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні 2017 года склалі 100,4 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня мінулага года.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,5 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8,2 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,9 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,4 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі