Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2016, 16:31

Аплачаныя праз інтэрнэт-банкінг Беларусбанка білеты БЧ цяпер можна вярнуць анлайн

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аплачаныя праз інтэрнэт-банкінг Беларусбанка білеты Беларускай чыгункі цяпер можна вярнуць у рэжыме анлайн праз інтэрнэт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Вярнуць білет можна непасрэдна на сайце poezd.rw.by ў раздзеле "Асабісты кабінет" без звароту ў білетную касу. Грошы за білет будуць залічаны на картку, з дапамогай якой аплачваўся праязны дакумент.

Гэта ўжо другая сістэма, праз якую можна вярнуць грошы за білеты, не звяртаючыся ў касы БЧ. У сакавіку бягучага года БЧ укараніла функцыю вяртання электронных праязных дакументаў, аплачаных праз плацежную сістэму ASSIST.

Для аплаты заказу на сайце БЧ можна выбраць адну з трох плацежных сістэм - "Аплата з дапамогай банкаўскіх картак" (сістэма плацяжоў ASSIST), "Інтэрнэт-банкінг" ААТ "ААБ Беларусбанк", сістэму "Разлік" (АРІП). Пры гэтым у БЧ звярнулі ўвагу, што для заказаў, аплачаных праз сістэму "Разлік" (АРІП), вяртанне праводзіцца па-ранейшаму толькі ў білетных касах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі