Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2017, 11:48

Аператар velcom павышае тарыфы з 12 красавіка

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператар velcom павышае тарыфы на паслугі сувязі з 12 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце кампаніі, паведамляе БЕЛТА.

Павелічэнне кошту складзе 9 працэнтаў і закране званкі, абаненцкую плату, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфы, тарыфы на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку, якія аказваюцца праз кантэнт-правайдары, роўмінг і іншыя). Зменіцца таксама прынцып прадастаўлення мабільнага інтэрнэту тарыфнага плана "Smart Бесканечны" - пры расходаванні больш за 100 ГБ доступ у інтэрнэт будзе прадастаўляцца на скорасці да 512 Кбіт/с.

Змяненні не закрануць абаненцкую плату, кошт выходных званкоў на стацыянарныя нумары і ў сетцы мабільных аператараў Беларусі для абанентаў тарыфных планаў "Сацыяльны" і "Пенсійны". Кошт паслуг "Кароткі нумар", "Даступны баланс", "Каардынатар", "Мой архіў" таксама застанецца без змяненняў, удакладнілі ў кампаніі.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў таксама застануцца нязменнымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі