Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2018, 11:44

Антыкарупцыйныя камісіі на прадпрыемствах маюць значны патэнцыял - Канюк

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Антыкарупцыйныя камісіі на вялікіх прадпрыемствах, ва ўстановах маюць значны патэнцыял, заявіў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"Камісіі па процідзеянні карупцыі ў рэспубліканскіх органах дзяржкіравання маюць значны патэнцыял, ён далёка не вычарпаны. Мы пастаянна звяртаем увагу кіраўнікоў на неабходнасць больш актыўна выкарыстоўваць гэты інструмент. Галоўнае - выключыць фармалізм", - сказаў Аляксандр Канюк.

Паводле яго слоў, вельмі важным з'яўляецца склад такіх камісій - каб у іх былі прафесіяналы. "Такія людзі ёсць, нярэдка - былыя работнікі пракуратуры, КДБ, МУС, іншых сілавых структур. Яны ведаюць, што і як рабіць, хоць вынікі гэтай работы не заўсёды выходзяць на паверхню", - дадаў генпракурор.

З пачатку года да крымінальнай адказнасці прыцягнуты больш за 400 кіраўнікоў і службовых асоб, у тым ліку якія займалі адказныя пасады. Пры гэтым удзельная вага ўлічаных карупцыйных злачынстваў у структуры ўсёй злачыннасці штогод не перасягае 2-3 працэнты.

У 2017 годзе ўлічана 1885 карупцыйных злачынстваў - на 18,3 працэнта больш, чым годам раней. За 5 месяцаў 2018 года - амаль у два разы больш, чым год таму: 1107 і 584 адпаведна. З пачатку года па справах аб карупцыі ўстаноўлены ўрон больш як на Br8,8 млн, але пры гэтым кампенсаваны на суму больш як Br3,2 млн, накладзены арышт на маёмасць коштам больш за Br10,7 млн. Гэтыя лічбы ў першую чаргу сведчаць аб эфектыўнасці работы праваахоўных органаў краіны.

Па выніках 2017 года Беларусь займае 68-е месца ў рэйтынгу Трансперэнсі Інтэрнэшнл, прыкметна апярэдзіўшы Расію, Украіну, Казахстан. За год пазіцыя краіны палепшылася на 11 пунктаў. Вынікі сацыялагічных апытанняў сведчаць, што неафіцыйныя выплаты службовым асобам ажыццяўлялі толькі каля 4 працэнтаў грамадзян - на ўзроўні статыстычнай хібнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі